Агляд спартовых навінаў


Хакей

Менскаму «Дынама» засталося ўсяго пяць пунктаў да паўтарэння рэкорду набраных, зафіксаванага ў сезоне 2014-га-2015 гадоў. І гэта на шэсць заключных матчаў рэгулярнага сезону дзявятага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі.

Лідары цяперашняга чэмпіянату Беларусі па хакеі з шайбаю ў Экстралізе «Юнацтва» ды «Нёман» абмяняліся паўнацэннымі студзеньскімі перамогамі на пляцоўках супернікаў і «мядзведзі» захавалі перавагу над гарадзенцамі сем пунктаў.

Бокс

Тытульны бой за званне чэмпіёна свету па боксе паводле версіяў IBF, WBA ды IBO паміж алімпійскім чэмпіёнам Лондану-2012 брытанцам Энтані Джошуа ды Уладзімірам Клічко з Украіны, які запланаваны на лонданскім стадыёне «Ўэмблі» 29 красавіка гэтага года, стане рэкордным паводле колькасці заўзятараў. Спачатку планавалася прадаць 80 тысяч квіткоў, але іх раскупілі з такою хуткасцю, што мэр Лондану Садык Хан распарадзіўся павялічыць колькасць гэтых квіткоў і дадатковыя дзесяць тысяч паступілі ў продаж 1 лютага.

Фота: ХК Аўтамабіліст