Ад сёння – новыя падаткі


Латаць дзіры ў бюджэце не толькі штрафамі, але і ўсё новымі падаткамі. Беларусаў усімі спосабамі спрабуюць пераарыентаваць на айчынныя тавары. З сённяшняга дня пачалі дзеяць новыя нормы: пасылкі з-за мяжы – 10 кілаграмаў, коштам не больш за 22 еўры на месяц. А правозіць без мыта замежных тавараў коштам да 300 еўраў можна не часцей, як раз на тры месяцы. Па кім удараць і ці напоўняць бюджэт новыя падаткі?