Абʼяднанню «Талака» – 30 год


«Невядомых сярод нас няма» – сказаў пра сяброў колішняй «Талакі» Міхась Скобла. І сапраўды: імпрэза з нагоды 30-годдзя ўнікальнага абʼяднання 80-х сабрала шмат якіх выбітных актывістаў адраджэння. Узгадаць клімат тых часоў дапамагла выстава са ста архіўных фотаздымкаў Уладзіміра Сапагова, які пайшоў з жыцця тры гады таму.