Урад Польшчы папрасіў увесці надзвычайнае становішча на памежжы з Беларуссю

Надзвычайнае становішча ў 183 мясцовасцях хоча ўвесці ўрад Польшчы. Гэта памежныя з Беларуссю тэрыторыі. Чаму Польшча ідзе на такі крок і што мае змяніцца, калі прэзідэнт краіны падтрымае гэтую прапанову, высвятляў Усевалад Шлыкаў.

Урад нашых заходніх суседзяў звярнуўся да прэзідэнта Анджэя Дуды з просьбаю ўвесці надзвычайнае становішча на мяжы з Беларуссю. Такую захаду робяць упершыню ў гісторыі незалежнае Польшчы.

Абмежаванні маюць працягвацца трыццаць дзён з магчымасцю падаўжэння пры патрэбе, кажа міністр замежных справаў Польшчы Матэўш Маравецкі:

«Мы мусім спыніць гэтыя агрэсіўныя гібрыдныя дзеянні, што вядуцца паводле сцэнара, напісанага ў Менску і ў абаронцаў спадара Лукашэнкі».

Падобную захаду ўжо ўвяла на мяжы з Беларуссю Латвія. ((мапа)) Толькі ў жніўні польскія памежнікі здолелі перадухіліць тры тысячы спробаў нелегальна мінуць мяжу. Самая складаная сітуацыя – тут, каля вёскі Уснаж-Гурны.

Лукашэнка звінаваціў Польшчу ў канфлікце з мігрантамі на мяжы. Ён «забыў» адну дэталь: адкуль яны

Вось ужо чацвёрты тыдзень каля трох дзясяткаў уцекачоў захраслі на мяжы дзвюх краінаў. Людзям не дазваляюць нелегальна прайсці ўглыб Польшчы, але не пушчаюць назад і беларускія памежнікі. Польскі бок заклікае ўцекачоў выкарыстоўваць законныя спосабы пераходу мяжы і звяртацца ў дыпламатычныя пляцоўкі нават у самой Беларусі.

Варшава падкрэслівае, што не можа прапусціць людзей нелегальна, бо на некалькіх дзясятках беларускі рэжым не спыніцца – упэўнены міністр унутраных справаў нашых заходніх суседзяў Мар’юш Каміньскі:

«Нашыя адмыслоўцы ідэнтыфікавалі каля сарака пасажырскіх рэйсаў з Багдаду ў Менск за апошнія тыдні. Паводле нашых службаў, каля дзесяці тысяч іракцаў за гэты час рушылі да межаў Польшчы, Літвы і Латвіі. Акрамя гэтага, істотная частка ўцекачоў, што трапляе на нашыя межы, паходзіць з Турэччыны, а апошнім часам рэжым Лукашэнкі распачаў рэгулярныя палёты з Лівану, дзе застаецца вялізарная колькасць ужо сірыйскіх уцекачоў».

Не зважаючы на ўсе намаганні памежных службаў нашых еўрапейскіх суседзяў, не менш за 250 мігрантаў здолелі трапіць праз Беларусь у Нямеччыну. Лукашэнка не хаваў, што ў адказ на санкцыі, уведзеныя супраць беларускага рэжыму за масавыя рэпрэсіі ды перахоп лайнера «Ryanair» дзеля зняволення Рамана Пратасевіча, Еўропа сутыкнецца з міграцыйным крызісам.

Сёння ён абвінаваціў еўрапейскія краіны ў кантрабандзе наркотыкаў з іх тэрыторыі:

«Але яны нічога не кажуць пра тое, што мы маем ад іх. Асабліва ў плане наркаты – сінтэтычных наркотыкаў, якія траплялі і трапляюць з Еўропы, яны гэта замоўчваюць, бо нявыгадна».

Упраўленне арганізацыі мытнага кантролю заяўляе пра рост незаконнага абароту наркотыкаў у пяць разоў у параўнанні з мінулым годам. Праўда, у ведамстве не ўдакладняюць, якая частка мелася прыйсці ў нашую краіну праз мяжу з еўрапейскімі дзяржавамі.

Усевалад Шлыкаў, Белсат

Падпісвайся на telegram Белсату

Глядзі таксама