Чаму ўмацоўваецца беларускі рубель?


2 рублі 97 капеек – за адзін амерыканскі долар паводле курсу Нацбанку, або нават 2 рублі 94 капейкі ў пунктах абмену валютаў у параўнанні з амаль чатырма рублямі ў сярэдзіне сакавіка ((11 сакавіка: $ 1– BR 3,9)). Больш як праз месяц з пачатку вайны ва Украіне нацыянальная валюта ўмацавалася да кошыку замежных валютаў. У чым бачаць прычыну адмыслоўцы?

Глядзіце сюжэт у нашым відэа:

«Динамика белорусского рубля конечно зависит от динамики российского рубля. И если в начале марта российский рубль стремительно снижался, то после 10 марта рубль начал отыгрывать свои позиции в том числе на фоне позитивных сдвигов от переговоров России и Украины», – распавядае эканамістка Анастасія Лузгіна.

Ролю сыгралі абмежаванні Цэнтральнага банку Расеі ды ўтрыманне высокіх коштаў на энерганосьбіты, дадае эксперт. Іншы фактар – мінула паніка на рынку. У першыя гадзіны вайны попыт на замежную валюту дасягнуў такіх маштабаў, што яе абмен прыпынілі ў абменных пунктах. Уладальнікі ўкладаў, каб зняць свае грошы, былі змушаныя падаваць заяўкі на дзесяць дзён наперад. Нягледзячы на ажыятаж, валюта ў банках і абменных пунктах цалкам не знікла.

«Мы видели в конце прошлого года по статистике Нацбанка открытой, что шла очень масштабная закупка именно наличной валюты….. Если на вскидку делать оценки, то я думаю, что те объемы, которые были закуплены, на месяц или даже два должны быть достаточными, чтобы закрыть ажиотажный спрос на валюту», – кажа эканаміст Аляксей Харкевіч.

Хваляванні, якія адбыліся на валютным рынку, эксперты звязваюць выключна з палітычнымі фактарамі. Чаго чакаць далей?

«Возврата к прошлому курсу конечно же не будет. Даже если санкции отменят. В истории последних 30 лет нет такого периода, когда российский рубль или тем более белорусский рубль укреплялся. Соответственно мы понимаем, что это все постоянное падение рубля просто с разными темпами», – працягвае Аляксей.

Згодна з прагнозам Еўрапейскага банку, эканоміку Расеі чакае падзенне ВУП на 10 адсоткаў, што справакуе інфляцыю. Эксперты ж адзначаюць, што рэзкага эфекту санкцыяў насельніцтва не адчуе, аднак чакаць пазітыўных зрухаў для нацыянальнай валюты гэтаксама не варта. У параўнанні з пачаткам года дынаміка беларускага рубля да кошыку асноўных валютаў паказвае зніжэнне каля дзесяці адсоткаў. У папярэдняй сёлетняй ацэнцы Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця прагназаваў зніжэнне ВУП у Беларусі на тры адсоткі.

Руслан Ігнатовіч, «Белсат».