Жыхар вёскі Алёшча намаляваў нацыянальныя сімвалы на ўласным доме, і яго звольнілі з працы


Анатолю Каханчыку 61 год, большасць жыцця ён аддаў беларускай чыгунцы. Да пенсіі заставалася 3 гады. Сёлета яго звольнілі па ўзгадненні бакоў – праз нацыянальныя сімвалы на ягоным уласным доме. Сцяг павесіў адразу пасля выбараў, увосень намаляваў «Пагоню», а потым і ўвогуле пафарбіў сцяну бел-чырвона-белым.

«Ну ў кастрычніку адразу, калі пачаліся ўжо знішчэнні бел-чырвона-белых сімвалаў, то я вырашыў намаляваць, каб больш бачна было», – распавядае сябар КХП БНФ Анатоль Каханчык.

Побач з вёскаю Алёшча Полацкага раёну, дзе жыве Анатоль, праходзіць чыгунка. Машыністы часта сігналяць, праязджаючы, распавядае гаспадар бел-чырвона-белай хаты.

Анатоль Каханчык намаляваў нацыянальныя сімвалы на ўласным доме ў вёсцы. За гэта яго звольнілі з беларускай чыгунцы і пасадзілі на 7 содняў. Алёшча, Беларусь. Люты 2021 года.
Фота: viciebskspring.org

«Для мяне гэта святыя сімвалы. Гэта сімвал крыві Хрыста на плашчаніцы. Я чалавек веруючы, таму для мяне гэта вельмі прынцыпова. Яны мне сказалі замаляваць, бо прыедуць зноў. Я ім казаў: «Прыязджайце». У іх адно выйсце: замаляваць і трымаць мяне за кратамі», – кажа гаспадар.

За сімвалы Анатоль адседзеў 7 содняў. Але нягледзячы на пагрозы міліцыянтаў вярнуцца, перафарбоўваць дом ён не збіраецца.

Надзея Бельская, «Белсат»