Апазіцыя Арменіі патрабуе сыходу Пашыньяна


Апазіцыя ў Арменіі патрабуе сыходу дзейнага прэм’ер-міністра Нікола Пашыньяна. Генеральны штаб узброеных сілаў Арменіі выступіў з патрабаваннем ягонай адстаўкі.

Прычынаю стала рашэнне Армэна Сарґсьяна аб звальненні першага намесніка ведамства Тырана Хачатрана. Напярэдадні той не пагадзіўся са словамі кіраўніка краіны аб неэфектыўнасці расейскіх ваенных комплексаў «Іскандэр». Нібыта праз гэта Арменія прайграла ў канфлікце з Азербайджанам, і Нагорны Карабах не адышоў краіне.

«Тое, што цяпер адбываецца, гэтую заяву Генштабу я лічу спробаю вайсковага перавароту. Вы ведаеце, што я ўзяў на сябе ўсю адказнасць за тое, што адбылося, і пастараўся зрабіць усё, каб адказаць на ўсе пытанні», – звяртаецца да народу Арменіі прэм’ер-міністр Нікол Пашыньян.

Апазіцыя заняла плошчу перад парламентам. Пашыньян патрабуе ад Сарґсьяна звольніць кіраўніка Генштабу Гаспарана. У іншым выпадку – прэм’ер сыдзе сам.

Надзея Бельская / Белсат