Андрэй Ягораў: мігранты могуць стаць сацыяльнай праблемай для Беларусі


Літва і Польшча дамовіліся разам дамагацца ад Еўразвязу грашовай дапамогі для будовы плоту на мяжы з Беларуссю, якая адначасова з’яўляецца і мяжой еўрапейскага блоку. Прадстаўнікі двух краінаў у Вільні дамовіліся і пра агульную пазіцыю ў пытаннях правоў чалавека і нелегальнай міграцыі ў розных структурах Еўразвязу.

А на мяжы тым часам – яшчэ адна смерць. Пра яе ў сваім твітар-канале паведаміла Памежная служба Польшчы:

«Мінулай ноччу на адлегласці 500 метраў ад мяжы была затрыманая група мігрантаў з Іраку. Адзін з мужчынаў, нягледзячы на рэанімацыю патрулём і брыгадай хуткай дапамогі, памёр (верагодна, ад сардэчнага прыступу). Яшчэ адзін з пазітыўным вынікам тэсту на COVID-19 застаецца ў больніцы».

Гэта ўжо прынамсі чацвёрты смяротны выпадак на мяжы. Беларускія ўлады такія выпадкі выкарыстоўваюць для прапаганды. Гэтак, выданне «Мінская праўда» днямі вынесла тэму міграцыі ў Польшчу на першую паласу, называючы польскі бок карнікамі. А Следчы камітэт распачаў ужо дзве крымінальныя справы за нібыта свядомае пакіданне ў небяспецы, паводле фактаў выяўлення на мяжы мігрантаў у цяжкім стане. Але як гэтыя людзі апынуліся ля мяжы, беларускія службы чамусьці не цікавяцца.

Hавiны
Польскія памежнікі выратавалі васьмярых мігрантаў, якія трапілі ў багну каля мяжы
2021.09.20 10:10

Толькі цягам верасня памежнікі краінаў Аб’яднанай Еўропы спынілі больш як 5 тысячаў спробаў мігрантаў з краінаў Афрыкі й Блізкага Ўсходу нелегальна трапіць у Еўразвяз з тэрыторыі Беларусі. Паводле Памежнай службы Польшчы, учора зафіксавалі 271 такую спробу. Затрымалі траіх мігрантаў і пяць асобаў, якія дапамагалі ў незаконным мінанні мяжы. У Літву цягам апошніх содняў беспаспяхова спрабавалі нелегальна трапіць 50 асобаў, у Латвію – 15.

«Працягласць мяжы меншая, чым з Польшчай, і больш магчымасцяў у Польшчы, туды і перамяшчаюцца асноўныя плыні мігрантаў. У логіцы гібрыднага ціску, які выкарыстоўвае беларуская ўлада, ім важна ціснуць на ўсіх еўрапейскіх суседзяў», – адзначае палітолаг Андрэй Ягораў.

ВІДЭА
«Ён бярэ на сябе самую брудную працу». Лукашэнка атакуе суседзяў на загад Пуціна?
2021.09.24 17:05

Надзвычайны стан, што дзее на памежных тэрыторыях Польшчы з пачатку верасня, найхутчэй працягнуць яшчэ на два месяцы. Наступным тыднем гэтую пастанову маюць зацвердзіць польскі Сейм і прэзідэнт краіны. Але праблема нелегальнай міграцыі праз Беларусь датычыць не толькі памежных краінаў, і нават не толькі ўсяго Еўразвязу, падкрэслівае палітолаг. Паспяховыя дзеянні нашых суседзяў у затрыманні нелегальнай міграцыі могуць абярнуцца сацыяльнай нестабільнасцю ў Беларусі.

«Калі Беларусь не паклапоціцца як дзяржава пра тое, каб нармальна адаптаваць мігрантаў, гэта можа стаць крыніцаю сацыяльных праблемаў, бо, калі людзям няма дзе зарабляць грошы, дзе жыць і гэтак далей, гэта папаўняе пакет сацыяльных праблемаў», – падкрэслівае Андрэй Ягораў.

Калі ж палітыка сцягвання ў Беларусь ахвотных трапіць у Еўразвяз будзе працягвацца, і іхная колькасць стане крытычнай, то можа дайсці й да напружаных стасункаў паміж мясцовым насельніцтвам ды мігрантамі, адзначае Андрэй Ягораў.

Ірына Дарафейчук, «Белсат».