Хто сочыць за журналістамі з дапамогай «Pegasus»?


Набірае абароты скандал з журналісцкім расследаваннем «Washington Post», «Guardian» ды іншых выданняў аб выкарыстанні праграмы «Pegasus» ізраільскай кампаніі «NSO Group» для ўзлому смартфонаў журналістаў, актывістаў, старшыняў карпарацыяў і палітыкаў па ўсім свеце.

Напярэдадні стала вядома, што адзін з тэлефонных нумароў прэзідэнта Францыі быў у спісе мараканскіх спецыяльных службаў для арганізацыі сачэння з дапамогай праграмы «Pegasus». Эманюэль Макрон у сувязі з гэтым даручыў правесці шэраг расследаванняў.

«Pegasus» можа ўзломваць мабільныя тэлефоны праз спасылку і патаемна запісваць электронныя лісты, званкі й тэкставыя паведамленні. У некаторых выпадках шпіёнская праграма можа актывавацца, нават калі ахвяра не націскае спасылку. У спісе ўзламаных прыладаў ёсць нумары супрацоўнікаў CNN, New York Times, Wall Street Journal, Financial Times і нават Al Jazeera.

Самая жа кампанія-распрацоўнік – «NSO Group» – заявіла, што працуе згодна з этычнымі нормамі і назвала журналісцкае расследаванне беспадстаўным.