2 гады расейскай анексіі Крыму


Новы перадзел свету, здрада і ўдар у спіну – гэта толькі частка эпітэтаў, якімі апісваюць дзеянні Расеі супраць Украіны пасля Еўрамайдану. Два гады таму ў Крыме пад рулямі расейскай зброі прайшоў рэферэндум аб далучэнні паўвострава да Расеі.. Заходні свет назваў гэта акупацыяй ды анексіяй і ўвёў санкцыі, у выніку якіх расейцы расплочваюцца за агрэсію Крамля.