«Гэтая вуліца ў нашым сяле называецца Дружбы. На гэтай вуліцы я жыву»


Вольга Мяняйла мясцовая – яна жыве ў Ягадным больш за 20 гадоў. Ёй і ў галаву не магло прыйсці, што пасёлак будуць бамбаваць расейскія войскі.

Глядзіце сюжэт у нашым відэа:

«Я не ведаю чаму, але на расейскіх мапах гэтая вёска пазначана як ваеннае мястэчка. З-за гэтага яны прыехалі сюды і сказалі, што мы будзем вас усіх тут забіваць, таму што тут жывуць вайскоўцы», – кажа жыхарка сяла Вольга Мяняйла.

У першыя дні сакавіка, Вольга з сям’ёй хавалася ў склепе старога дзіцячага садка. Там укрываўся ад абстрэлаў увесь дом, а гэта каля 30 чалавек.

«У гэтым кутку было 10 чалавек. Тут абагравальнік адразу паставілі, электрапліту каб грэцца».

Яе кватэра ў гэтым доме на другім паверсе.

«5 сакавіка мы з мужам прайшлі ўзяць ежы з дому і ўбачылі такую карціну. Усе дзверы адчыненыя. Як яны змаглі іх выламаць, так і выламалі. Нашы тут проста выразалі…»

Пакуль Вольга з сям’ёй сядзела ў падвале, расейскія салдаты хадзілі па кватэрах.

«Ужо кватэра перавярнула, і ўвогуле незразумела, што і дзе знаходзіцца. Я была ў такім шоку, што ледзьве знайшла, што трэба было знайсці для дзіцяці».

ЗК: 5 сакавіка расейцы прыйшлі ў дамы і на суседняй вуліцы. Мясцовыя жыхары расказваюць, што пад дуламі аўтаматаў ім загадалі ісці ў школу.

«Яны ўсе былі са зброяй, у нас не было альтэрнатывы. Яшчэ насупраць стаяла два БЭТЭЭРы стваламі на нас».

Івана разам з Вольгай паказваюць сутарэнне школы, тут вайскоўцы сабралі мясцовых жыхароў. Самі салдаты размясціліся на верхніх паверхах будынку.

«Гэта было сапраўднае выпрабаванне для пажылых людзей, спускацца па гэтых прыступках. Асабліва калі пачыналіся абстрэлы, і ўсё разам, гэта 100-200 чалавек адначасова бегчы, каб схавацца ад абстрэлаў».

Вузкі калідор, волкасць, поўная адсутнасць святла і свежага паветра, духота.

«Вось тут у калідоры сядзелі людзі, вось на гэтых стульчыках. Як стаялі так і сядзелі. Гэта было іхнае жыллё на 25 ці 30 дзён. Надпісы на сценах у калідоры».

У крытычных умовах жыў практычна ўвесь пасёлак у сакавіку. Харчаваліся хто чым мог. Ні памыцца, ні нармальна скарыстацца прыбіральняй. На сценах вялі каляндар, на дзвярных рамах запісвалі колькасць людзей. І жывых, і мёртвых.

«Вось каляндар. Пачалі весці, бо пачалі збівацца. 24 пачатак вайны. А потым. Тут знаходзіліся Мяняйлы – Оля, Валодзя, Сяргей, Лена, Аня, Лёша, Максім», – кажа Вольга Мяняйла.

«Трэцяга чысла расстралялі, Грышчанка расстралялі, Радчанка Славік, снарад разарваўся – забіла. Шаўчэнка Віця – расстралялі… Гэта людзі, якія памерлі, жылі тут і памерлі ад недахоп паветра. Паміралі людзі ў нас 9-га, 10-га, 11-га, 11-га, 13-га, 17-га, 20-га, 24-га, 28-га», – кажа жыхар вёскі Іван Пальгуй.

Па звестках мясцовых уладаў, падчас акупацыі ў Ягадным загінула больш за 20 чалавек. Украінскія праваахоўныя органы заявілі, што ўстанавілі асобы 9 расейцаў, якія маюць дачыненне да смерці мясцовых жыхароў. Ім афіцыйна прадʼяўленае абвінавачанне ў «парушэнні законаў і звычаяў вайны, спалучаных з наўмысным забойствам».

Андрэй Якавін, «Белсат»