16 судоў за падтрымку Саўчанкі


 Новы дзень – новыя судовыя справы. Беларуская Феміда працягвае папаўняць дзяржаўную скарбонку за кошт удзельнікаў мірных акцыяў пратэсту. Сёння Цэнтральны раённы суд Менску разгледзеў ажно 16 адміністратыўных справаў удзельнікаў акцыі падтрымання Надзеі Саўчанкі. Усім актывістам і палітыкам далі буйныя штрафы. Між тым адпачываць суддзям няма калі – ужо заўтра на чарзе ўдзельнікі Дня Волі.