Чарговы «тэрарыст». Крымінальнаю справу жыхара Стоўбцаў Сяргея Глебка перадалі ў суд


Жыхара Стоўбцаў Сяргея Глебку вінавацяць у «тэракце» за падпал бярвення на чыгунцы.

Генеральная пракуратура 15 ліпеня накіравала ў суд справу жыхара Стоўбцаў Сяргея Глебку.

«На жаль, чакаць іх можа толькі пазбаўленне волі. Прычым – на дастаткова доўгі тэрмін», – кажа праваабаронца «Вясны» Павел Сапелка.

Сяргея затрымалі разам з жонкай на пачатку сакавіка за гэтак званае рэйкавае партызанства. Мужчыну моцна збілі – гэта відаць на скрыншоце з «пакаяннага» відэа. Цяпер яму выстаўляюць два крымінальныя артыкулы: 289 КК РБ – «Акт тэрарызму» – і 309 «Наўмысная шкода чыгункі для тэрарыстычнага акту».

Аналітыка
«Рэйкавым партызанам» пагражае расстрэл. Што вядома пра зняволеных у гэтай справе
2022.06.29 19:17

У канцы чэрвеня паводле гэтых жа артыкулаў і яшчэ за нібыта здраду дзяржаве абвінавацілі трох фігурантаў справы рэйкавых партызанаў. Дзянісу Дзікуну, Дзмітрыю Равічу і Алегу Маўчанаву пагражае смяротнае пакаранне, пісалі медыі.

Аднак, зазначае Павел Сапелка, у абодвух выпадках яго не могуць прымяніць.

«Нягледзячы на змены, што былі ўнесеныя ў заканадаўства. Яны ўступілі ў моц ужо пасля таго, як людзі былі затрыманыя. На іх зваротная сіла закону распаўсюдзіцца не можа», – кажа Павел Сапелка.

Артыкулы
Не тэрарысты, але ўсё ж… Навошта беларусаў уносяць у спіс асобаў, датычных тэрарыстычнай дзейнасці
2022.07.14 09:30

Паляванне на беларускі антываенны супраціў звычайна адбываецца на тых тэрыторыях, дзе актывізуецца перасоўванне вайсковай тэхнікі. Гэтак, два дні запар на Берасцейшчыне – у Янаве і Драгічыне – затрымліваюць актывістаў і ўдзельнікаў пратэстаў 2020-га.

Берасцейшчына і Гомельшчына – памежныя з Украінаю тэрыторыі. Апошнімі днямі вайсковую тэхніку з поўначы краіны звозяць сюды. А вось боепрыпасы вывозяць у Расею, пракаментавалі нам у «Супольнасці беларускіх чыгуначнікаў». З самой Расеі вайсковая тэхніка ў Беларусь ідзе ў мінімальнай колькасці.

Надзея Бельская belsat.eu