13.08.2016 – поўнае выданне


Галоўныя падзеі суботы ў Беларусі і свеце + надвор’е на нядзелю.

Добрая справа

Грамадскае абʼяднанне абароны жывёлаў «Эгіда» правяла ў Менску дабрачынную акцыю «Быць дабру!». Падчас імпрэзы некалькі дзясяткаў катоў ды сабак шукалі новых гаспадароў.

Чыноўнікі без сэрца

Зарослы парк, выбітыя вокны, першыя прыкметы паступовага разбурэння – у такім стане перабывае былы панскі драўляны маёнтак, які быў пабудаваны ў канцы XVIII–пачатку XIX стагоддзя ў вёсцы Кашубінцы недалёка ад Скідзеля.

Каб захаваць тое, што яшчэ засталося, Таццяна Касатая і Дзмітрый Герасюк вырашылі выкупіць сядзібу ў мясцовых уладаў і стварыць там турыстычны аб’ект, які б прыцягваў турыстаў не толькі з Беларусі, але і з Літвы ды Польшчы. Аднак улады не пайшлі на дамову, а выставілі будынак на аўкцыён.

Выбары-2016

Агітацыйная кампанія набірае абароты.

Антон Вайна замест Сяргея Іванова

Кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Расеі Сяргей Іваноў адпраўлены ў адстаўку.