Як легалізавацца ва Украіне


За апошнія пяць месяцаў мінулага года ў міграцыйную службу Украіны звярнуліся 5713 грамадзянаў Беларусі з просьбаю аформіць часовы від на жыхарства. 153-м асобам – адмовілі. Гэтыя лічбы вынікаюць з адказу міграцыйнай службы, накіраванаму ў «Белстат». І ў 2022-м, як і летась, беларусы легальна могуць заставацца на тэрыторыі Украіны да 180 дзён цягам года. Для астатніх іншаземцаў дзее старое абмежаванне: 90 дзён за паўгода. Як такія крокі ўкраінскіх уладаў успрынялі нашыя суайчыннікі, што вымушана выехалі ва Украіну?

Глядзіце сюжэт у нашым відэа:

Спартовец Канстанцін Якаўлеў – былы галоўны трэнер гандбольнага клубу «Віцязь-Леон» з Віцебску, актывіст Вольнага аб’яднання спартоўцаў перад тым, як зʼехаў, паспеў адседзець 15 содняў за несанкцыянаванае масавае прадпрыемства, якога не было.

«Мне далі 15 содняў за тое, што я хацеў правесці ў двары свайго дому адкрытае трэнаванне. І проста зрабіў відэа – запрасіў людзей, маўляў, прыходзьце, патрэнуемся… Чакаць, што супраць мяне сфабрыкуюць крымінальную справу – жадання не было»

У жніўні 2021-га года Канстанцін пераехаў ва Украіну і плануе тут заставацца, пакуль не абрынецца рэжым Лукашэнкі. Паспеў атрымаць від на жыхарства. Але тым, хто гэтага не зрабіў, трэба перыядычна выязджаць у іншыя краіны. Раней легальна ўсе маглі быць на тэрыторыі Украіны 90 дзён цягам паўгода. Для беларускіх уцекачоў тэрмін працягнулі, што многім значна спрасціла жыццё. Канстанціну Якаўлеву такі крок уладаў суседняй дзяржавы пасаваў.

«Для мяне гэта мае вялікае значэнне. І мяне ўсхваляюць улады Украіны і людзі, якія тут жывуць. Ніхто нас не абражае і не цураецца. Усе разумеюць, што адбываецца ў Беларусі».

Аляксандр тут ужо каля паўгода і жыве ў адным доме з іншымі беларусамі. Усяго 23 асобы. Ён таксама пакінуў краіну мінулым летам, баючыся пераследу. Але для яго навіна аб падаўжэнні тэрміну перабывання беларусаў ва Украіне вялікага значэння не мае.

«Мне здаецца, для беларусаў на самой справе, гэта абсалютна нічога не змяняе: будзе 90 дзён, 60 ці 180. Справа ў тым, што мае суайчыннікі, якія прыбываюць ва Украіну – імкнуцца ехаць далей. Тут ніхто не хоча заставацца, бо маюцца рэальныя праблемы з легалізацыяй».

Каб атрымаць часовы від на жыхарства, патрэбныя падставы. Якім, запэўнівае наш суразмоўца, адпавядаць складана. Патрабуюць чатырнаццаць абгрунтаванняў. Сярод іх – валанцёрства, узʼяднанне з сямʼёй, праца карэспандэнтам, прапаведаванне рэлігійных веравызнанняў або афіцыйнае працаўладкаванне.

Аляксандр – прадпрымальнік, але не айцішнік, для якіх найперш спрасцілі працэдуру легалізацыі. Мужчына працаваў канструктарам мэблі, і яго гэтае спрашчэнне не закранула.

Марына Ступак, Сяргей Калодзій, «Белсат»