1000-гадовы юбілей. Што не так з рэканструкцыяй Берасця?


Вялікая будаўнічая пляцоўка. Гэтак можна ахарактарызаваць тое, што адбываецца ў Берасці цягам апошніх двух гадоў. Да вялікай даты – тысячагоддзя гораду – мясцовыя ўлады пастанавілі зрэалізаваць усё тое, пра што марылася ўжо не адно дзесяцігоддзе. Дарожныя развязкі, масты, новы аўтавакзал, дзясятак дзіцячых пляцовак, аднаўленне любімай гараджанамі набярэжнай.

Кажуць жыхары Берасця:

«Набярэжная змянілася, вельмі добра з унукам гуляць».

«Набярэжную добра зрабілі, дый горад змяніўся».

«Горад аднаўляецца: новыя дарогі, новая развязка, нават людзі сталі лепшыя».

Hавiны
Берасцейскія актывісты аб’ядналіся, каб бараніць экалогію – і свае правы
2019.06.27 18:07

«Укладзена шмат сілаў і сродкаў, гэта слушнае рашэнне, горад мусіць развівацца».

«Тое, што мост Кобрынскі зрабілі, яго здалі на тры месяцы раней, і пісалі ў газеце што заашчадзілі мільён рублёў, гэта ж выдатна!»

Але сярод удзячных галасоў гараджанаў можна пачуць і крытычныя водгукі ў бок тых, хто прымае рашэнні адносна рэканструкцыі набярэжнай ды агулам планавання ў горадзе:

«Столькі дзяцей, столькі народу – і ніводнай біяпрыбіральні. І так усё лета цягнецца…»

Аб’ектыў
Акумулятарны завод: берасцейцы не вераць абяцанням уладаў
2019.06.23 21:31

«Усё Берасце зрабілі, але ў цэнтры стаіць дом, з нас грошы ж бяруць, але ніяк зрабіць яго не могуць. Хоць ён у самым цэнтры на бульвары. Нават да 1000-годдзя не могуць адрамантаваць».

«Укладзеныя вялікія грошы, але можна было абысціся значна меншымі сродкамі, выкарыстоўваючы натуральныя прыродныя матэрыялы, напрыклад, дрэваУ нас набярэжная, на вялікі жаль, зараўнаная ў бетон. І каб адчуць сябе часцінкай прыроды, трэба пераходзіць на другі бок ракі», – кажа кіраўнік агенцтва рэгіянальнага развіцця «Дзедзіч» Зміцер Шыманскі.

У пагоні за колькасцю здадзеных да 1000-годдзя аб’ектаў не заўсёды стаіць якасць. Дастаткова ўзгадаць дзіцячы гарадок на вуліцы Гаўрылава. Гарадскія ўлады планавалі аднавіць гэтае занядбанае месца. Часткова гэта ўдалося, новую забаўляльную пляцоўку прафінансаваў адзін з банкаў, але гэта толькі маленечкі востраў. Рэшта тэрыторыі гэтак і засталася ў сумным стане.

«Безумоўна, сярод берасцейскіх гарадскіх уладаў ёсць добрыя менеджары ў плане выбівання сродкаў з рэспубліканскага бюджэту на развіццё гораду, і гэта нам на карысць», – адзначае Зміцер Шыманскі.

Але ёсць пэўны дысбаланс у тым, як гэтыя грошы выдаткоўваюцца. Цягам апошніх гадоў у Берасці ўзвялі новыя будынкі пракуратуры, суда, падатковай інспекцыі, Следчага камітэту, упраўлення фінансаў і толькі адну школу і два дзіцячыя садкі. Яшчэ адная школа і медычны цэнтр – у працэсе пабудовы.

«Будзем спадзявацца, што гэты перакос у бок фінансавання дзяржаваю самой сябе будзе выпраўлены на карысць нейкіх сацыяльных аб’ектаў: аховы здароўя і адукацыйных будынкаў», -заяўляе Зміцер Шыманскі.

Hавiны
Берасцейцы працягваюць пратэставаць супраць акумулятарнага заводу. Улады да іх не ідуць
2019.06.23 16:02

Але ёсць у гісторыі з 1000-годдзем рэчы, якіх выправіць ужо не ўдасца. Фатограф Алег Малейка больш за 10 гадоў піша летапіс Берасця сваймі здымкамі. На іх душа старой часткі гораду – унікальныя ў маштабе Беларусі даваенныя будынкі, якія робяць горад над Бугам такім адметным. Праблема ў тым, што гістарычнае Берасце часам перашкаджае таму Берасцю, якое будуюць да 1000-годдзя. Як вось гэты 80-цігадовы катэдж, на месцы якога зрабілі паркінг.

«На гэтым будынку была шыльда, што ахоўваецца дзяржаваю, мае культурна-гістарычнае значэнне. Пры пабудове тэатру ён пацярпеў і даў шчыліну, людзей адсялілі і зараз мы яго ўвогуле страцілі, бо ён быў знесены», – кажа Алег Малейка.

Больш за тое, дзеля пабудовы новага лялечнага тэатру знеслі стары, які месціўся ў іншым гістарычным будынку.

«Мае адносіны да гэтага тэатру, як і да іншых архітэктурных праектаў у Берасці. Будуюць безгустоўныя дамы, якія невядома якім чынам могуць прывабіць вока, пры гэтым зносячы гістарычныя дамы, якія маюць гісторыка-культурніцкую каштоўнасць», – адзначае фотамастак.

Можна доўга спрачацца пра густ, але цяжка не заўважыць, што новы лялечны тэатр гарой узвышаецца над гістарычным архітэктурным ансамблем.

Абноўлена
Кіраўнік Берасцейскага гарвыканкаму: «акумулятарны завод – самы вялікі гемарой» для гораду
2019.06.20 12:22

«Я бачу, што робіцца шмат добрых справаў, як набярэжная ды іншыя аб’екты ў цэнтры. Але падрыхтоўка ідзе як нейкая істэрыка. Нашыя горадабудаўнічыя структуры не заўважаюць перлінаў, якія мусяць захавацца і маюць нашмат большае дачыненне да 1000-гадовае гісторыі гораду», – заяўляе Алег Малейка.

Дзясяткі новых аб’ектаў і рэканструкцыя шмат якіх старых мілых сэрцу берасцейцаў пляцовак робяць горад больш камфортным месцам для жыцця. Але ці ў гэтым спеху перад юбілеем не забываецца пра нешта істотнае ды н(я) менш важнае?

Берасцю моцна пашчасціла. 1000-гадовы юбілей здараецца не так ужо і часта, на іншыя ж даты няпроста знайсці грошы ў рэспубліканскім бюджэце.

Ігар Кулей, «Белсат»