100 гадоў КГБ. Чым яны ЦЯПЕР займаюцца?


36 выкрытых шпіёнаў за 5 гадоў. Пра гэта заявіў кіраўнік КДБ Беларусі Валер Вакульчык з нагоды 100-гадовага юбілею Усерасейскай надзвычайнай камісіі, якая пазней атрымала назву Камітэту дзяржбяспекі. Беларусь застаецца адзінай постсавецкай краінай, якая захавала гэтую абрэвіятуру. А разам з ёй і шмат традыцыяў.

Чым займаюцца сучасныя «чэкісты»?

«Байцы нябачнага фронту», як паэтычна называюць працаўнікоў КДБ, месцяцца навідавоку – у самым цэнтры беларускай сталіцы.

Традыцыі ж былой Усерасейскай надзвычайнай камісіі жывуць і цяпер. Сучасныя чэкісты не цураюцца такіх метадаў, як рэпрэсіі, шантаж і запалохванне. Галоўная ж мэта – не абарона нацыянальнай бяспекі, а ахова найвышэйшага кіраўніцтва.

Вольга Жарнасек, «Белсат», фота: Зміцер Брушко / TUT.BY