100 000 асобаў з картаю паляка. Беларусы распавялі, навошта яна ім

Бяскрыўдныя візавыя паслабленні, або мяккая палітычная сіла, якая каштуе Беларусі тысячаў грамадзянаў? Праекту «Карта паляка» налета споўніцца 10 гадоў і колькасць уласнікаў дакументу сярод беларусаў, паводле прагнозаў, перакрочыць 100 тысячаў. А гэта палова з усіх картаў, выдадзеных у свеце. Афіцыйная Варшава настойвае, што гэта выключна акт гістарычнай салідарнасці, але ўладам Беларусі праект не да спадобы з самага пачатку.