Беларускія вайскоўцы застаюцца ў Казахстане

Межы цэнтральнай Азіі атачылі міжнародныя тэрарысты, якія хочуць «узарваць сітуацыю», і краіны Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы мусяць зрабіць высновы з таго, што ўбачылі ў Казахстане.

Глядзіце сюжэт у нашым відэа:

Пра гэта Лукашэнка заявіў на саміце АДКБ.

«І не трэба занадта, вобразна кажучы, саромецца ў гэтым плане, азіраючыся на нейкі Захад, Амерыку і яшчэ нейкія дзяржавы. Будзем глядзець рэзка па баках – скруцім шыю», – казаў Аляксандр Лукашэнка падчас прамовы сёння.

Сваю ўвагу Лукашэнка спыніў на Таджыкістане, якому, з ягоных словаў, патрэбнае тэхнічнае падтрыманне. На кадрах жа, якія паказалі беларускія дзяржаўныя медыі, віцебскія дэсантнікі экіпаваныя не паводле апошняга слова тэхнікі.

Аўтаматы Калашнікава савецкай эпохі, чаравікі, хіба набытыя за ўласныя сродкі, БТР часоў СССР і «Dongfeng Mengshi» – кітайская копія «Хамэра». Гэтыя пазадарожнікі 10 гадоў таму Беларусі бясплатна перадаў Кітай.

«Тут у іх лёгкае ўзбраенне. Яны не прадугледжваюць вядзення баявых дзеянняў. Зброя ім патрэбная для самаабароны. Яны не маюць права ўмешвацца ў канфлікт на тым ці іншым баку», – лічыць вайсковы аглядальнік Аляксей Алесін.

Беларускія кантрактнікі-добраахвотнікі, як заяўляюць у Міністэрстве абароны, змешчаныя пад Алматы. Яны бароняць артылерыйскі арсенал у паселішчы Қапшағай ды вайсковы аэрадром «Жэтыген».

Але нават з гэтаю задачаю самастойна беларускія вайскоўцы, абапіраючыся на іхныя ж словы, справіцца ня ў сілах. Дапамагаюць калегі з Казахстану.

Узбекістан, як і Таджыкістан, мяжуе з Афганістанам, дзе ўладу ўзялі талібы.

Міхаіл Прановіч, Надзея Бельская, «Белсат»

Падпісвайся на telegram Белсату

Глядзі таксама