Аб'ектыў 01.05.2017 1 траўня ў рэгіёнах: хапуны, затрыманні і правакацыі


На аднаго журналіста – па тры міліцыянты

Гэтак выглядала асвятленне Першамаю ў Баранавічах. Тут на гарадской плошчы планаваўся мітынг, падчас якога ўдзельнікі меліся б трымаць у руках белыя аркушы – сімвал салідарнасці з рэпрэсаванымі. Аднак мітынгоўцы змянілі планы пасля таго, як стала зразумела, што міліцыянты гатовыя ў кожную хвіліну пачаць хапун.

Сяргей Кузняцоў, адзін з удзельнікаў акцыі, усё ж такі выцягнуў белы аркуш на знак салідарнасці з арыштаванымі ў справе «Белага легіёну». Затрыманне адбылося імгненна.

Як выявілася пазней, затрыманням папярэднічала міліцэйская аперацыя блакавання арганізатараў акцыі. Праз міліцыю каля дому на плошчу не здолелі прыйсці бацька і сын Чарнавусы

Падобным чынам закончыўся Першамай у Берасці

Спачатку да кінатэатру «Беларусь» прыйшлі людзі, якія трымалі ў руках белыя аркушы.

«Я прыйшла сюды, бо я супраць палітвязняў, якія ізноў зʼявіліся ў нашай краіне. Я супраць таго, што людзей хапаюць, не даюць свабодна жыць», – патлумачыла свой пратэст удзельніца мітынгу.

Неўзабаве пачаўся хапун

Як мінімум чатыры асобы затрыманыя. За некалькі гадзінаў да гэтага міліцыя схапіла Аляксандра Кабанава, аднаго з ініцыятараў флэш-мобу, а таксама журналіста Змітра Гарбунова.

У Гомлі мясцовыя ўлады дазволілі мітынг

Аднак сённяшні дзень пачаўся з прэвентыўных затрыманняў самых актыўных. У пастарункі трапілі Андрэй Макараў і Віктар Рубцоў. Пасля адміністратыўныя пратаколы паводле артыкулу «парушэнне заканадаўства аб СМІ» склалі на незалежных журналістак Марыну Драбышэўскую і Ларысу Шчыракову. У міліцыю таксама трапіў апазіцыйны палітык Васіль Палякоў.

Сілавікі не забылі і пра Белсат

Невядомыя незадоўга да акцыі ў Гомлі спрабавалі заблакаваць выезд журналістаў «Белсату» Кастуся Жукоўскага і Андрэя Толчына. Пяць асобаў перакрылі браму падворка. Аднак Жукоўскаму ўдалося выехаць.

У Слоніме міліцыянты сарвалі святочную акцыю

Двое арганізатараў мітынгу былі затрыманыя. У пастарунак трапіў актывіст незалежнага прафсаюзу Міхаіл Сашко і сябра руху «За свабоду» Алесь Масюк. З самага ранку за імі сачылі асобы ў цывільным.

Не адбылася акцыя і ў Магілёве

Сёння раніцою міліцыя заблакавала ў кватэрах галоўных арганізатараў. Яшчэ траіх актывістаў затрымалі за распаўсюд інфармацыйных бюлетэняў.

Ян Бабіцкі, «Белсат»

Глядзі таксама
Каментары