Новы сезон на «Белсаце» – чаго чакаць


«Белсат» запускае новы сезон.

Разам з намі вы пабачыце:

  • «Жадаеце не прапусціць галоўнага, але маеце насычаны графік – запрашаю на «Аб’ектыў». Штодня ў праграме падсумоўваем самае важнае за дзень».
  • «Глядзіце «ПраСвет», бо варта глядзець шырэй. У новым тэлесезоне з новым афармленнем і ў новай студыі. Я, Аліна Коўшык, запрашаю».
  • «Европа обеспокоена вооружением России. О чём говорят на форуме в Карпаче? Мы рассказываем о международных событиях, которые влияют на жизнь в Беларуси, и не только. Вот так!»

З адпачынку вяртаюцца любімыя праекты:

  • Новыя расследаванні ад каманды журналістаў з праекту «Давайце разбірацца».
  • Моцная доза аналітычнай эканомікі ад Сяргея Чалага.
  • З новаю сілаю сатырай па рэжыме ўдарыць каманда «Хай Так ТВ». Дарэчы, праект чакаюць вялікія змены. Але гэта сюрпрыз, кажуць аўтары.
  • У праекце «Мова нанова» зʼявіцца новы твар. Прыадкрываем завесу таямніцы.

Пашыраецца і інфармацыйны дзень «Белсату»: апрача традыцыйных «Студыі» і «Абʼектыву» вас чакаюць кароткія выданні навінаў. Змены чакаюць і суботнія ды нядзельныя праграмы. Напрыклад, стрым з нядзелі пераносіцца на суботу, а нядзельная праграма «Тыдзень» пашыраецца да паўтары гадзіны.

«Мы таксама рыхтуем шэраг праектаў, якія будуць адмыслова рабіцца для Youtube. Не на экран, а менавіта ў сеціва», – кажа намеснік дырэктара «Белсата» Аляксей Дзікавіцкі.

Сумленна і адважна, пры любых умовах ужо 14 гадоў журналісты «Белсату» здабываюць эксклюзіў. Нават цаной уласнай свабоды.

«Улады робяць усё, каб задушыць незалежную журналістыку, зрабіць усё, каб вольнае слова не мела права на існаванне, але яны не разумеюць, што гэта немагчыма», – пераконвае праграмная рэдактарка «Белсату» Стэфанія Кавалеўская.

Надзея Бельская, «Белсат»