Аляксандра Герасіменя: крымінальная справа абсалютна незаконная


Поўхаю Міжнароднаму алімпійскаму камітэту ад уладаў Беларусі назвала трохразовая алімпійская прызёрка Аляксандра Герасіменя крымінальныя справы супраць яе і гандбаліста Аляксандра Апейкіна.

«Мы абсалютна не будзем аспрэчваць, гэта бессэнсоўна на гэты момант, бо справа абсалютна незаконная. Адзінае што, магчыма, мы запросім вынікі пастановы пра распачынанне крымінальнай справы. І гэта максімум, што мы будзем рабіць», – кажа старшыня Беларускага фонду спартовай салідарнасці Аляксандра Герасіменя.

«На сёння афіцыйна МАК яшчэ не паінфармаваны, мы ў стадыі рыхтавання заявы, але да канцы тыдня заяву адправім», – тлумачыць выканаўчы дырэктар фонду Аляксандр Апейкін.

Крымінальныя справы прадстаўнікі Фонду спартовай салідарнасці лічаць вынікам сваёй працы. Дапамогу за час дзейнасці арганізацыі атрымалі больш як паўтары сотні спартоўцаў, а з Беларусі перанеслі шэраг буйных спартовых падзеяў. Пасля таго, як старшыня Еўрапейскага роварнага звязу Энрыка Дэлля Каза адмовіўся перанесці чэмпіянат Еўропы па веласпорце, што мае адбыцца ў Беларусі ў чэрвені, спартоўцы звярнуліся наўпрост да еўрадэпутатаў.

«Гэта ліст спонсарам і партнёрам, Еўрапейскаму трансляцыйнаму звязу, зварот да еўрапарламентарыяў, бліжэйшыя хады – мы вядзем перамовы з прадстаўнікамі нацыянальных федэрацыяў», – распавядае Вадзім Крывашэеў, чалец НАУ, адказны за моладзевую палітыку і спорт.

У выніку швейцарская і аўстрыйская федэрацыі ўжо выказаліся ў прэсе пра магчымы байкот чэмпіянату, калі яго не перанясуць з Беларусі.

Ірына Дарафейчук «Белсат»