Святлана Ціханоўская ў Польшчы


У гэтыя хвіліны Святлана Ціханоўская сустракаецца з беларускаю дыяспарай у Варшаве. У межах афіцыйнага візіту яна наведала сталіцу Польшчы, наступны ў графіку – Вроцлаў.

Святлана Ціханоўская завітала на ўрок малявання на тэму «Беларусь маёй мары!». У школе для беларускіх дзяцей, якія разам з бацькамі вымушаныя былі ўцякаць праз палітычныя рэпрэсіі, навучаюць англійскай і польскай мовам, выкладаюць акторскае майстэрства, маляванне.

«У Польшчы ўсё падабаецца: прыемныя людзі, вялізная дапамога. ЦБС навучае дзетак. Яны ходзяць сюды з задавальненнем. Мой старэйшы сын таксама наведвае школу. Таму вялікі дзякуй», – адзначае ўцякачка Наталля.

Святлана Ціханоўская сустракаецца з беларускаю дыяспарай. У межах афіцыйнага візіту яна завітала на ўрок малявання на тэму «Беларусь маёй мары!». Варшава, Польшча. 3 чэрвеня 2021 года.
Фота: ЮШ / Белсат

«Шмат у чым тут лягчэй, таму што, асабліва калі малы горад, ты ідзеш і бачыш міліцэйскую машыну і думаеш: «Па цябе». Ты пастаянна наструнены, пастаянна тузаешся. Псіхалагічна там было вельмі складана», – кажа уцякач Канстанцін.

«У Беларусі ў нас быў уласны дом, таму там нашмат лепш, чым у маленькай кватэры. Яшчэ ёсць недахопы: у Беларусі было шмат сяброў, а тут мала», – дзеліцца дачка ўцекача Канстанціна Рада.

На прэс-канферэнцыі з лідарамі рабочага руху Святлана Ціханоўская згадала аб праграме падтрымання ўдзельнікаў стачак і рэпрэсаваных. Яна прадугледжвае кампенсацыю штрафаў, рэабілітацыю тых, хто пацярпеў ад рэжыму. «Гэта не папулісцкія лозунгі, праект праграмы прадугледжвае канкрэтныя крыніцы фінансавання», – адзначыла Ціханоўская і дадала:

«Частка гэтай праграмы будзе фінансавацца з эканамічнага плану Еўразвязу для дэмакратычнай Беларусі, які быў распрацаваны пры ўдзеле маёй каманды. Мы вядзем паслядоўную працу дзеля таго, каб да моманту змены рэжыму ў нашай краіне мы былі гатовыя да правядзення доўгачаканых палітычных і эканамічных рэформаў. Вельмі важна, каб мы цяпер аб’ядноўвалі свае сілы для супольнай барацьбы, падрыхтоўкі да стачкі і абароны ўласных правоў».

Варшава, Польшча. 3 чэрвеня 2021 года.
Фота: ЮШ / Белсат
Варшава, Польшча. 3 чэрвеня 2021 года.
Фота: ЮШ / Белсат
Варшава, Польшча. 3 чэрвеня 2021 года.
Фота: ЮШ / Белсат

У графіку таксама: сустрэча з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам, мэрам Варшавы Рафалам Тшаскоўскім, сенатарамі і парламентарыямі, з юрыстамі ў сферы ўніверсальнай юрысдыкцыі, камандаю ByPol, Каардынацыйнай радай і НАУ.

«Задача – нагадаць Польшчы пра Беларусь, абмеркаваць з польскімі ўладамі падтрымку беларускіх медыяў, тэлеканалу «Белсат», падтрымку праваабаронцам. І вельмі важна разумець, што цяпер тысячы людзей застаюцца ў турмах, яны адарваныя ад знешняга свету, 9 мільёнаў у закладніках, і без міжнароднай салідарнасці, без падтрымкі Польшчы нам будзе вельмі цяжка перамагчы», – кажа дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.

Польскае выданне «Газэта Выборча» уручыла Святлане Ціханоўскай узнагароду «Чалавек года».

«Я б не была «Чалавекам года», калі б кожны беларус, які цяпер змагаецца за будучыню, кожны чалавек, які цярпіць за нас у турме, не быў такім жа чалавекам года», – кажа Святлана Ціханоўская.

Варшава, Польшча. 3 чэрвеня 2021 года.
Фота: ЮШ / Белсат
Варшава, Польшча. 3 чэрвеня 2021 года.
Фота: ЮШ / Белсат
Варшава, Польшча. 3 чэрвеня 2021 года.
Фота: ЮШ / Белсат
Варшава, Польшча. 3 чэрвеня 2021 года.
Фота: ЮШ / Белсат
Варшава, Польшча. 3 чэрвеня 2021 года.
Фота: ЮШ / Белсат

Цяпер на пляцы Замковым Святлана Ціханоўская сустракаецца з беларусамі Польшчы. У заўтрашніх планах, сярод іншага, – адкрыццё сімвалічнага помніка салідарнасці з Беларуссю.

Варшава, Польшча. 3 чэрвеня 2021 года.
Фота: ЮШ / Белсат
Варшава, Польшча. 3 чэрвеня 2021 года.
Фота: ЮШ / Белсат
Варшава, Польшча. 3 чэрвеня 2021 года.
Фота: ЮШ / Белсат
Варшава, Польшча. 3 чэрвеня 2021 года.
Фота: ЮШ / Белсат
Варшава, Польшча. 3 чэрвеня 2021 года.
Фота: ЮШ / Белсат

Каця Малей, «Белсат».