Суд замяніў Аляксею Навальнаму ўмоўны прысуд на рэальны



«Не стал на путь исправления». Маскоўскі гарадскі суд замяніў Аляксею Навальнаму ўмоўны тэрмін на рэальны – тры з паловаю гады. У калоніі агульнага рэжыму расейскі апазіцыянер мае адбыць 2 гады і 8 месцаў. Суд улічыў час праведзены пад хатнім арыштам.

Узмоцненыя кардоны паліцыі ды АМАПу. Заблакаваныя вуліцы. Правяранне асабістых рэчаў і дакументаў. Звыш двухсот затрыманых. У такой атмасферы ў гарадскім судзе Масквы пачаўся разгляд крымінальнай справы Аляксея Навальнага. У залу паседжанняў дапусцілі толькі журналістаў і дыпламатаў.

Федэральная служба выканання пакаранняў Расеі запатрабавала змяніць апазіцыйнаму палітыку ўмоўны тэрмін зняволення – тры з паловаю гады – на рэальны праз шматлікія парушэнні выпрабавальнага тэрміну. Аляксея Навальнага асудзілі ў 2014-м годзе паводле «справы «Іў Рашэ». Палітык з братам Алегам праз фінансавыя махінацыі нібыта меўся нанесці шкоду кампаніі на 26 мільёнаў рублёў. Справа носіць палітычны характар, упэўненыя ягоныя прыхільнікі.

17 студзеня па вяртанні з Нямеччыны, дзе палітык лячыўся пасля атручэння расейскімі спецслужбамі, у аэрапорце «Шарамецьева» яго затрымалі, а потым арыштавалі на 30 содняў. Гэта, а таксама фільм пра палац для Уладзіміра Пуціна, падрыхтаваны Фондам барацьбы з карупцыяй, выклікала хвалю пратэстаў і жорсткіх затрыманняў па ўсёй Расеі. Некаторыя зняволеныя падчас нядзельных пратэстаў больш за содні правялі ў аўтазаках: на ўсіх не хапіла месцаў у ізалятарах.

Агулам у мінулую нядзелю ў розных гарадах Расеі былі затрыманыя больш за пяць з паловаю тысяч асобаў – абсалютны рэкорд у найноўшай гісторыі Расеі.

Ігар Станкевіч, «Белсат»

Глядзі таксама