Беларускіх тавараў у крамах павінна стаць яшчэ больш


Лукашэнка загадаў віцэ-прэм’еру Мікалаю Снапкову і міністру антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзіміру Калтовічу абароняць беларускіх вытворцаў.

«Абарона айчыннага вытворцы павінна быць пытаннем нумар адзін, але пры гэтым неабходна памятаць пра абавязкі ў межах Еўразійскага эканамічнага саюзу», – заявіў Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладам першага віцэ-прэм‘ера Мікалая Снапкова і міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзіміра Калтовіча.

Аляксандр Лукашэнка: «Подобные вещи надо не просто пресекать, а выжигать каленым железом»

Так на нарадзе з віцэ-прэм’ерам Мікалаем Снапковым і міністрам антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімірам Калтовічам Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся змагацца з супермаркетамі і крамамі, якія адмаўляліся браць на рэалізацыю беларускія тавары. Назваў кампаніяў гэтыя Лукашэнка не агучыў, але запэўніў, што разбіраюцца з імі цяпер праваахоўныя органы. Маўляў, трэба абараняць айчыннага вытворцу.

Эканаміст Алег Мазоль называе такія захады адказам уладаў Беларусі на санкцыі ад Захаду, а не спланаванай палітыкай імпартазамяшчэння.

«Беларуская эканоміка – гэта малая адкрытая эканоміка. Мы залежым ад другіх партнёраў, у нас вялікая доля імпарту ў нашай прадукцыі. Па-другое, з боку астатніх партнёраў будуць меры ў адказ, адпаведна, гэта больш ударыць па нашых вытворцах, чым па іхных. 5:40 – 5:50 »гэта больш нагадвае палітыку, як у Расеі выкарыстоўваюць тэрмін, «бамбёжка Варонежу», нешта ў гэтым духу для Беларусі», – кажа Алег Мазоль.

Адна з прыкметаў працяглага крызісу ў эканоміцы – гэта ніжэйшае спажыўкрэдытаванне. Праблемы з выдачай спажывецкіх крэдытаў пачаліся летась увосень і працягваюцца дагэтуль. У сакавіку «Беларусбанк» і «Белаграпрамбанк» заявілі аб стаўках па новых спажывецкіх крэдытах (акрамя льготных). Адсоткавая стаўка па такіх пазыках дасягае 25%гадавых, што ёсць непасільным цяжарам для многіх беларусаў.

На паседжанні закранулі пытанне «бескантрольнага» цэнаўтварэння ды інфляцыі. Аляксандр Лукашэнка заявіў пра неабходнасць кантраляваць сітуацыю з коштамі на спажывецкія тавары і не дапускаць фактаў іх неабгрунтаванага росту:

«Самае галоўнае – недапушчальнасць неабгрунтаванага росту коштаў… Не дай бог у другім, трэцім і далей кварталах мы будзем мець праблемы бескантрольнага, мякка кажучы, цэнаўтварэння».

За два першыя месяцы бягучага года інфляцыя склала 3,1 % (пры плане на год – не больш за 5 %).

Каця Малей, «Белсат».