Жыве Беларусь! Погляд з Заходняй Украіны

Рэжысёр: Віталь Глагола Год: 2020

Віталь Глагола, журналіст мясцовага тэлебачання ва Ужгарадзе на Заходняй Украіне, размаўляе з людзьмі, якія цікавяцца сітуацыяй у Беларусі.

Андрэй Любка, пісьменнік, удзельнік пратэстаў у Менску ў 2006 годзе пасля прэзідэнцкіх выбараў. Ён правёў у Акрэсціне пятнаццаць дзён, і вось ужо 15 гадоў ён непажаданы чалавек у Беларусі.

Павел Гаманай, ініцыятар акцыі падтрымкі беларускай рэвалюцыі ва Ужгарадзе – дэманстрацыя пад назвай «Жыве Беларусь».

Іван Страпко, палітолаг, які займаецца сацыяльна-палітычнымі зменамі ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе.

Віталь пытаецца пра прыём украінцамі беларускай рэвалюцыі, аналогіі паміж Украінскай рэвалюцыяй годнасці і падзеямі ў Беларусі, акцыі салідарнасці ў Закарпацці і ва ўсёй Украіне…

Рэпартаж, аўтар Віталь Глагола, 2020 г., Украіна