Жоўтыя кветкі

рэж. Растоцкая Кася, 2019

Вікторыі Шышле 83 гады. Нарадзіўшыся ў сям’і раскулачаных беларусаў на Урале, яна дагэтуль згадвае жоўтыя кветкі жаркі – першыя, што зацвіталі ўвесну, якія маці заўжды прыносіла з лесапавалу, пасля працы.

Тайга была чорная, а кветкі – вялікія і яркія. І яшчэ быў чырвоны колер сасновых ствалоў: як кроў людзей, якія гінулі на лесапавале, раздушаныя тымі стваламі.

З увагі на ўзрост і здароўе Вікторыя не можа выправіцца ў далёкае падарожжа. Але яна марыць пабачыць месца, дзе прайшло ейнае дзяцінства, знайсці бацькоўскую хату і магілы бабулі ды дзядулі. Замест старэйшай сястры на Урал выпраўляецца малодшая – Ганна – са сваёй дачкою Вікаю.

Рэж. Кася Растоцкая, 2019 г., Беларусь

 

Каментары