Вяртанне Андрэя Арамнава

Рэжысёр: Дашкевіч Алег Год: 2019

Гісторыю пішуць таленты і харызматыкі. Андрэй Арамнаў – герой пекінскай Алімпіяды, бліскучы атлет, які ў 2008 г. здабыў золата сваймі неверагоднымі рэкордамі.

Маладосць, імпэт, няўрымслівы характар не далі рады раптоўнай славе і медным трубам. Як вынік – нецвярозае кіраванне аўтамабілем, пазбаўленне дзяржаўнай алімпійскай стыпендыі, урэшце крымінальная справа. Далей праца дзіцячым трэнерам у родным Барысаве, некалькі марных спробаў вярнуцца ў вялікі спорт, звязаныя з гэтым сур’ёзныя траўмы, заява пра развітанне з памостам і… роспач. Аднак Арамнаў – чалавек адначасова таленавіты і нефарматны. Ён стварае відэаблог на «YouTube», пачынае трэнавацца і праз дзесяць гадоў пасля алімпійскага трыумфу вяртаецца ў нацыянальную каманду, дзе ставіць заданне зноў выйсці на памост. Ці здолее алімпійскі чэмпіён вярнуцца на п’едэстал? Ці здолее перамагчы абставіны і сябе?