Уцекачы з Данбасу

Рэжысёр: Вікторыя Колчына Год: 2018

Больш за 70 тысячаў сем’яў з Украіны з пачаткам вайны пераехалі жыць у беларускія вёскі, бо ўлады абяцалі забяспечыць іх жытлом і калгаснаю працаю.

Цягам чатырох гадоў абсалютная бальшыня данбаскіх перасяленцаў у статусе працоўных мігрантаў з’ехалі з беларускай вёскі ў горад. У адрозненне ад сяла, у Менску, Горадні і Гомлі ўцекачы выклікаюць напружанасць сярод мясцовага насельніцтва, бо пачынаюць адціскаць мясцовых на рынку працы, асабліва ў будоўлі і сферы гандлю. Усё гэта выклікае напружанасць у беларускім грамадстве ў дачыненні ўцекачоў з Украіны, улічваючы, што колькасць тых, хто перабраўся ў краіну нелегальна, дасягае амаль 400 тысячаў чалавек. У колькасці ўкраінскіх перасяленцаў адносна карэннага насельніцтва Беларусь сёння займае першае месца ў свеце.

Як жывуць сем’і данбаскіх уцекачоў у беларускай вёсцы ды ў горадзе? Як адаптуюцца розныя пакаленні ўкраінскіх мігрантаў да рэаліяў у беларускім грамадстве і як пачынаюць жыццё нанова?