Усё толькі пачынаецца

Рэжысёр: Дашкевіч Алег Год: 2020

Вечар 9 жніўня: людзі выйшлі абараніць свой голас, супраць іх былі кінутыя сілы АМАПу, унутраных войскаў, святлошумавыя гранаты, гумавыя кулі, вадамёты.

Выдавец незалежнае прэсы Павел Жук дастае гумавую кулю з параненага хлопца: «Як тваё імя?! Імя?» – «Сяргей». – «Тэлефон твой, тэлефон скажы». – Называе тэлефон. – «Кулю давай мне ці сабе пакінь, толькі не выкідай».

Кавярня «Сіняя каза». Раніца 10 жніўня. Уладальніца кавярні Ксенія Фёдарава і ейная сяброўка, журналістка Вольга Чакулаева згадваюць падзеі мінулае ночы ды свой удзел у іх на Нямізе.

Рэпартаж з цыклу «Без рэтушы» – «Усё толькі пачынаецца» – складаецца з рэфлексій герояў на імклівыя падзеі паслявыбарчых пратэстаў.

«Усё толькі пачынаецца», – кажуць яны.

Рэпартаж, рэж. Алег Дашкевіч, 2020 г., Беларусь