Творца

рэж. Растоцкая Кася , 2019

Іван Супрунчык усё жыццё пражыў у вёсцы Цераблічы на Палессі. Яму пад 80 гадоў, ён народны мастак і скульптар. Свае драўляныя скульптуры высякае выключна сякераю: кажа, гэта дазваляе не ўдарыцца ў дэталі.

Галоўнаю мэтаю жыцця мастак лічыць захаванне легендаў і міфаў сваёй вёскі, таму ён увесь час працуе над скульптурамі і малюнкамі. Іх героі – жыхары Цераблічаў, старажытныя багі, хрысціянскія святыя. Не зважаючы на тое, што сякера – даволі грубы інструмент, мастаку ўдаецца ўхапіць падабенства. Калі глядзіш на вясковых людзей – узнікае адчуванне, што гэта выйшлі пагуляць ягоныя героі. Працаваў бібліятэкарам, і толькі пасля выхаду на пенсію ягоны талент мастака раскрыўся напоўніцу. Працы робіць у двары, а затым пасяляе іх у Музей драўлянай скульптуры, які сам жа і стварыў.

Рэж. Кася Растоцкая, 2019 г. , Беларусь

Глядзі таксама

Больш фiльмаў

Феномен беларускіх двубояў

рэж. Дашкевіч Алег

Канцэрт жыцця

рэж. Мікалай Ваўранюк

Cапраўдны…

рэж. Растоцкая Кася

Cірыя. Атака на Ражаву

рэж. Рэпэтовіч Вітальд

Гульня без правілаў

рэж. Цялежнікаў Антон

Прыступкі да свабоды

рэж. Булавінская Марыя

Свет беларуса

рэж. Галёта Ганна

Шанец для Лены

рэж. Боева Вікторыя

Ельня

рэж. Растоцкая Кася

Бачыць нябачнае

рэж. Боева Вікторыя

Незалежнае тэлебачанне 1990-х

рэж. Дашкевіч Алег

Раскіданае гняздо

рэж. Куціла Андрэй