Тонечка

Рэжысёр: Вікторыя Колчына Год: 2014



Фільм распавядае пра праблемы людзей з дэфіцытам гармону росту. Гераіня фільму, спадарыня Антаніна, шмат гадоў працавала ў цырку, з якім аб’ездзіла мноства краін. На заробленыя грошы яна набыла кватэру і абставіла яе, а рэшту адклала на жыццё на пенсіі. Ва ўзросце 61 гадоў жанчына вярнулася да працы, атрымаўшы запрашэнне з Канады, дзе будзе выступаць у цырку. Наша камера суправаджала яе ў падрыхтоўцы да выезду: жанчына замаўляе строі, абутак, едзе ў вёску, дзе развітваецца з бацькам і сябрамі. На прыкладзе спадарыні Антаніны рэпартаж закранае праблемы жыцця «ліліпутаў» у беларускім грамадстве — з якімі перашкодамі змагаюцца такія людзі, і як пераадольваюць іх. Ці беларусы стануць больш талерантнымі да людзей з асаблівасцямі вакол сябе, і, ці «асаблівым» людзям сёння жывецца лягчэй, чым пару дзясяткаў гадоў таму.