Такая мара, рэпартаж, рэж. Андрэй Шобін, 2015 г., Беларусь


Шмат гадоў таму жыхар Бабруйску Уладзімір у выніку аўтакатастрофы зрабіўся інвалідам. Псіхолаг, што працавала з ім, у нейкі момант зайшла ў тупік: пацыент зусім не рухаецца, прыкуты да ложка і падлучаны да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх. Каб неяк матываваць свайго падапечнага, адмыслоўца звяртаецца па дапамогу да вядомага ў гэтым горадзе чалавека – Валерыя Аляксеева.Сп.Аляксееў таксама інвалід: праз няшчасны выпадак на вытворчасці яму, 25-гадоваму хлопцу, адарвала руку. Аднак тая драма радыкальна змяніла ягонае жыццё. У мінулым брыгадзір шыннага камбінату, сёння Валерый праслаўляе родны горад у тэатральных пʼесах, прадзюсуе музычныя групы, дэманструе сваю магутнасць на спартовых спаборніцтвах, шмат падарожнічае ды не стамляецца даказваць, што і цяпер можна жыць не менш актыўна, а галоўнае – паўнавартасна ды шчасліва…Супаставіўшы іхныя лёсы, адмыслоўца палічыла, што Валерый зможа неяк матываваць Уладзіміра. Аднак усё зайшло нашмат далей за звычайную справаздачу псіхолага пра ўдалае выкарыстанне рэабілітацыйнага прыёму: два незнаёмыя мужчыны неўзабаве зрабіліся блізкімі сябрамі…

Каментары