Сяржук Доўгушаў: «Where we are?» (Дзе мы?)

рэж. Растоцкая Кася , 2020

«Where we are?» – гэта назва песні, якую Сяржук Доўгушаў прысвяціў сваёй жонцы Віялеце. І фактычна, такі наш агульны настрой. Дзе мы падчас выбуху пандэміі каронавіруса? І дзе мы, калі ў Беларусі разгортваюцца страшныя і вялікія палітычныя падзеі?

Cяржук – музыка, мультыінструменталіст, грамадскі дзеяч, фалькларыст. Дзякуючы яму захавалася шмат старажытных песень і абрадаў. Мы заспелі Сержука якраз у той момант, калі ён збіраўся ляцець у Амерыку, дзе нарадзіўся новы праект – гурт «Славалача». Выступы ў ЗША – гэта грошы і творчая самарэалізацыя. Праца ў Беларусі – гэта сталае фінансавае напружанне і барацьба з коснасцю дзяржаўнай сістэмы. Але ж Беларусь – гэта Радзіма, карані, душа…

Усё ўскладняецца яшчэ і тым, што ў момант закрыцця межаў з-за каранціну Віялета была ў ЗША, і цяпер муж і жонка могуць сустракацца хіба што ў інтэрнэце.

З’ехаць ці застацца тут? Ці, можа, знайсці нейкі сярэдні варыянт? Не з’ехаць і не застацца? Пандэмія толькі адсунула час, калі давядзецца шчыра адказаць сабе на гэтыя пытанні. Што абярэ Сяржук?

Рэпартаж, рэжысёрка Кася Растоцкая, 2020 г., Беларусь

Больш фiльмаў