Свет беларуса

рэж. Галёта Ганна, 2019

Сэнс жыцця барысавец Аляксей Бондар бачыць у падарожжах. Удома ён бывае рэдка. З адукацыі хлопец – юрыст, але не хоча праводзіць жыццё ў офісе. Аляксей лічыць, што адзін дзень жыцця вандроўніка – гэта год жыцця офіснага працаўніка.

Аляксей пачаў падарожнічаць у 2014 г. Спярша па Беларусі. Паставіў сабе мэту паплаваць у халодную пару года ўва ўсіх вадаёмах Беларусі. Зрабіўшы гэта, наведаў Расею, Турцыю, Грузію, Арменію ды іншыя краіны. Падарожнічае аўтаспынам і пешшу. Самая доўгая ягоная вандроўка доўжылася цэлы год.

Падчас падарожжаў Аляксей амаль не траціць грошай. Звычайна ён мае ўсяго 100–200 долараў.

«У мяне атрымліваецца падарожнічаць без грошай. Ежа з’яўляецца, яе можна знайсці, часам частуюць. А часам так пачастуюць, што пазней ідзеш і сам гэтую ежу раздаеш», – распавядае падарожнік.

З начоўкай таксама ў хлопца няма праблемаў. Спыняецца там, дзе можна паставіць намёт, ці ў нейкіх закінутых будынках.

Аляксею цікава падарожнічаць паўсюль: як за мяжою, так і па Беларусі. Ён лічыць, што няма такога месца, у якім больш ці менш прыгажосці. Павандраваць разам з Аляксеем выправілася і здымачная група «Белсату». Куды і што з гэтага атрымалася, глядзіце ў рэпартажы.

Рэж. Ганна Галёта, 2019, Беларусь

Глядзі таксама

Больш фiльмаў