Справы Бяляцкага, рэпартаж: ч. 2


Навучанне на філалогіі Гомельскага ўніверсітэту паспрыяла далейшаму кшталтаванню Алеся, усведамленню ім сваёй беларускасці, пошуку аднадумцаў. Менавіта ў гэты час адбываюцца сустрэчы з асобамі, якія паўплывалі на лёс Бяляцкага. Захапленне беларушчынаю, якая становіцца сэнсам жыцця, прывяло да актыўнага ўдзелу ў падзеях сярэдзіны і канца 1980-ых, якія завяршыліся аднаўленнем незалежнасці Беларусі.