Шчаслівыя людзі, д/ф

Рэжысёр: Аслюк Віктар Год: 2014

На свеце яшчэ існуюць Богам забытыя месцы, дзе людзі жывуць у ізаляцыі, практычна не падтрымліваючы аніякіх кантактаў з вонкавым светам. Але ў Беларусі, інтэграванай у цывілізацыйныя працэсы, такіх месцаў практычна не засталося. Таму стваральнікі фільму зацікавіліся дзвюма сем’ямі ў Расонскім раёне, на мяжы з Расеяй, якія пасяліліся ў глыбіні лесу і жывуць без электраэнергіі, сувязі, амаль без грошай ды іншых атрыбутаў сучаснага жыцця. Яны вярнуліся на малую радзіму з вялікіх гарадоў – адныя з Пецярбургу, другія з прадмесця Масквы, каб пачаць новае жыццё. Але іхныя мары і спадзяванні сутыкнуліся з беларускаю рэчаіснасцю…

2014, Беларусь