Сам-насам з памяццю

Рэжысёр: Сцяпанава Алена Год: 2018

Віцебскія ліквідатары Анатоль Гняўко і Сяргей Іконнікаў згадваюць наступствы катастрофы ў Чарнобылі.

Вы даведаецеся нязручную праўду, якую шмат гадоў хаваюць за афіцыйнаю прапагандаю. Спачатку – каб людзі хутчэй забыліся пра катастрофу 26 красавіка 1986 г., цяпер – каб утрымаць у грамадстве ілюзію мірнага атаму. У кантэксце будоўлі новай атамнай электрастанцыі ўспаміны гучаць як перасцярога, і не ўсе гатовыя яе пачуць.

Рэж. Алена Сцяпанава, 2018 г., Беларусь

Фота MIROSLAW PIESLAK/FORUM