Салідарны Беласток

Рэжысёр: Мікола Ваўранюк Год: 2020

Праз непасрэдную блізкасць і моцныя эканамічныя сувязі з Беларуссю Беласток займае важнае месца ў гэтым шэрагу гарадоў салідарнасці з Беларуссю. Рэпартаж з цыклу «Без рэтушы» – «Салідарны Беласток» – распавядае, як жыхары Беластоку падтрымліваюць беларусаў у барацьбе за справядлівасць, свабоду і дэмакратыю.

Пікеты пад Генеральным консульствам Рэспублікі Беларусь у Беластоку, прабег па горадзе з бел-чырвона-белымі ды бела-чырвонымі сцягамі, імша ў беластоцкай парафіяльнай царкве за мір у Беларусі, 2-тысячны марш ад цэнтральнай плошчы Касцюшкі да беларускага консульства з удзелам прадстаўнікоў мясцовага самакіравання і дэпутатаў Сейму, канцэрт салідарнасці, які трансляваўся праз інтэрнэт, – гэтак жыхары Беластоку пратэстуюць супраць гвалту, які чыніцца за 70 кіламетраў ад іхнага гораду.

Беларускі паэт Андрэй Хадановіч, перакладчык легендарнай песні Яцэка Качмарскага «Муры», што стала гімнам беларускай рэвалюцыі, дзеліцца:

«Мы ў Беларусі ўсе як вязні Акрэсціна, таму вельмі важна з-за турэмных муроў чуць галасы нашых сяброў».

Рэпартаж, рэж. Мікола Ваўранюк, 2020 г., Беларусь