Рэвалюцыя. Слёзы Майдану, рэпартаж

Рэжысёр: Высоцкі Юрась Год: 2014

Іх жыццё падзялілася на час ДА і ПАСЛЯ Майдану. Яны дасюль не вераць, што ўсё гэта не сон.Гэты фільм – гісторыі герояў украінскіх падзеяў канца 2013 – пачатку 2014 года. Чатыры асобы, чатыры гісторыі. Двое мужчынаў параненых у баях на Майдане і дзве жанчыны, якія страцілі сваіх мужчынаў. Для адных гэтыя падзеі скончыліся смерцю, а на тых, хто застаўся жывы, Майдан узваліў цяжар барацьбы за мару пра свабоду і вольную Украіну.Прысвячаецца ўсім украінцам, якія змагаліся за права людзьмі звацца.рэж. Юрась Высоцкі, Сяргей Марчык, 2014 г.