Рэпрэсаваная архітэктура

Рэжысёр: Булавінская Марыя Год: 2019

Па будынках беларускага архітэктара Станіслава Шабунеўскага можна вывучаць розныя эпохі – дарэвалюцыйную, савецкую і нават сённяшнюю.

Да рэвалюцыі, будучы галоўным архітэктарам Гомлю, ён прымаў замовы на праектаванне ў гарадах тагачасных Магілёўскай і Чарнігаўскай губерняў. З прыходам да ўлады бальшавікоў Шабунеўскі не эміграваў і працягнуў працаваць на карысць любімага Гомлю.

У пачатку 30-х гадоў творчасць і веды Шабунеўскага сталі непатрэбныя савецкай уладзе, і архітэктар быў рэпрэсаваны. Ягонае імя было сцёртае са старонак горадабудаўнічай гісторыі, а яго будынкі часта зносіліся ці перабудоўваліся да непазнавальнасці іншымі савецкімі архітэктарамі.

Шмат якія будынкі Шабунеўскага ўваходзяць у спіс вядомых і найбольш значных архітэктурных помнікаў Беларусі. Але да сёння ў Гомлі няма ні вуліцы названай у яго гонар, ні помніку архітэктару.

«Рэпрэсаваная архітэктура», д/ф, рэж. Марыя Булавінская, 2019 г., Беларусь