Раскіданае гняздо

рэж. Куціла Андрэй, 2019

Невялікая габрэйская сям’я жыве ў старым драўляным доме ў цэнтры Гомля.

Барыс Зямавіч – самы старэйшы. Разам з ім жывуць яго дачка з мужам і ўнучка Ірына. Іх спакойнае існаванне яшчэ дзевяць гадоў таму было парушана загадам мясцовых уладаў аб зносе дому, які паспеў стаць іх радавой каштоўнасцю.

Пабудаваны ў 1905 годзе, дом упрыгожаны калісьці традыцыйнай для гэтых мясцін вытанчанай драўлянай аздобай: разьбянымі ліштвамі, аканіцамі, парталамі, арнаментаванымі дзвярыма. Гэты цудоўны прыклад драўлянага дойлідства дзяржава адмыслова не занесла ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў, каб без праблем вызваліць месца пад сучасную забудову.

Галоўныя героі фільма – дзядуля і ўнучка. Ён – былы дырэктар аднаго будаўнічага кіравання, яна – студэнтка, будучая архітэктарка. Здаецца, больш за ўсіх менавіта яны перажываюць будучую страту…

Раскіданае гняздо, рэж. Андрэй Куціла, Беларусь, 2019 г.

Глядзець іншыя фільмы Андрэя Куцілы

Каментары