Песня вольных

рэж. Вікторыя Боева, 2020

Тысячы кабет сталі на вуліцах Менску, узяўшыся за рукі. Ланцуг салідарнасці пачаўся каля Камароўскага рынку і расцягнуўся на некалькі кіламетраў. У акцыі ўдзельнічаюць пераважна дзяўчаты і жанчыны, яны трымаюць кветкі ды паветраныя шары.

«Перастаньце нас біць! Мы хочам проста правільнага падліку галасоў!» – кажуць удзельніцы акцыі.

Яны не пагаджаюцца з фальсіфікацыяй на выбарах, ґвалтам і выступаюць за вызваленне ўсіх палітычных зняволеных. Улады выстаўляюць супраць іх аўтазакі, жаўнераў унураных войскаў і нават машыны з калючым дротам.

Жанчын вітаюць сігналамі машыны, да пратэстовак далучаюцца гараджане. Людзі скандуюць «Не катуй нашых сыноў!», «Трыбунал!», «Зыходзь!». Паступова жаночы ланцуг ператвараецца ў марш салідарнасці, у якім галасы тысяч беларусаў і беларусак зліваюцца ў адну песню пра волю і новае жыццё.

Рэпартаж, аўтарка Вікторыя Боева, 2020 г., Беларусь

Больш фiльмаў