Пастаўце ім залаты крыж

Рэжысёр: Шапчыц Яўген Год: 2018

Жыхар пасёлка Краснае Уладзімір Котаў набыў за свае грошы ў амерыканскім архіве аэрафотаздымкі Гомлю, якія рабіліся ў гады ІІ Сусветнай вайны нацыстамі.

Дзякуючы фотаздымкам, ён знаходзіць месца пахавання ахвяраў гомельскага канцлагера, у якім, паводле розных звестак, загінула да 150 тысяч чалавек. Пра тое, што менавіта ў ваколіцах Краснага знаходзіцца безыменная магіла, кажуць і нешматлікія старажылы. Ані савецкія, ані цяперашнія ўлады, нягледзячы на пафасную рыторыку памяці пра Вялікую Айчынную, нічога не робяць для ўшанавання ахвяраў.