Палеская святыня

Рэжысёр: Булавінская Марыя Год: 2020

Шмат загадак і таямніц прыцягвае ў Юравічы даследнікаў і валанцёраў. Гісторыкі не раз задавалі пытанне: чаму адзін з самых заможных і ўплывовых каталіцкіх ордэнаў прыбыў менавіта ў Юравічы?

Вядома, што ў Юравічах езуіты з’явіліся ў XVII ст. і пазней пабудавалі тут мураваны кляштар і калегіум. Яшчэ археолагі адкрылі, што на месцы Юравічаў у ХІ ст. было велізарнае паселішча, якое саступала паводле памераў толькі Полацку. Магчыма, менавіта тут была сталіца Тураўскага княства – старажытны горад Тураў, знішчаны войскамі Яраслава Мудрага.

Сёння ў Юравічах кіпіць праца: гісторык Яўген Малікаў з валанцёрамі аднаўляюць езуіцкі кляштар, а археолаг Алег Іоў праводзіць раскопкі старажытнага юравіцкага гарадзішча. Ці магла слаўная мінуўшчына Юравічаў паўплываць на выбар езуітамі месца для місіі?

Рэж. Марыя Булавінская, Беларусь, 2020