Пайсці і не вярнуцца...

Рэжысёр: «Белсат» Год: 2020

Рэпартаж пра тое, якімі былі людзі, што загінулі падчас пратэстаў.

Аляксандр Тарайкоўскi, як і большасць беларусаў, не стаў сядзець дома. Ён выходзіў на мірныя акцыі пратэсту. Таму што ў яго маленькая дачка і ён вельмі хацеў, каб дзяўчынка жыла ў свабоднай краіне. Яго забілі стрэлам у грудзі. Пасля чаго рану парэзалі і зашылі, каб не было доказаў, што гэта забойства.

Канстанцін Шышмакоў быў чалавекам сумленным і прынцыповым. Будучы дырэктарам музею, ён трапіў у перадвыбарчую камісію. Хацеў, каб хаця б на яго ўчастку галасаванне было сумленным. Не атрымалася. Яго знайшлі павешаным. Было абвешчана, што гэта суіцыд.

Мікіта Крыўцоў быў футбольным заўзятарам, звычайным вясёлым хлопцам. На мітынгу ён выйшаў з бел-чырвона-белым сцягам да супрацоўнікаў АМАП. Яго шукалі 11 дзён. І таксама знайшлі павешаным. Выснова праваахоўных органаў – суіцыд ад разводу з жонкай, які нават не планаваўся.

Ні па адной з гэтых смерцяў крымінальнай справы не была ўзбуджана.

Рэпартаж, 2020 г., Беларусь

Калаж з фота: Аляксандр Васюковіч / vot-tak.tv