Па той бок жыцця...

Рэжысёр: Воранава Вольга Год: 2020

Калі жыццё поўнае прыгодаў і ўвесь час цягне на новыя, з’яўляецца залежнасць ад іх. Тады губляецца мяжа, праз якую пераступаць не варта было б. Не ўсе задумваюцца, што балавацца з агнём небяспечна.

Іван Красоўскі – чалавек, які шукае сябе ўвесь час. У ягоным жыцці было шмат захапленняў: дайвінг, сабачыя баі… Цяпер ён парапланерыст і з лёгкасцю круціць мёртвыя петлі ў небе. Аднойчы Іван не здолеў прызямліцца і ўпаў на дрэва, ледзь не развітаўся з жыццём – зазірнуў смерці ў твар. Толькі па нейкім часе ён зразумеў, што ўсё ў жыцці адбываецца не выпадкова. І паглядзеў на тое, што здарылася, інакш: з боку жыццёвае навукі і папярэджання.

Рэпартаж, рэжысёрка Вольга Воранава, 2020 г., Беларусь