Народны альбом. Ненаўмысны шэдэўр

Рэжысёр: Будкін Сяргей Год: 2016

Сяброўскі праект – капуснік – не на замову, без бюджэту, арганізаванае працы, планавання і менеджменту – стаўся самым значным музычным праектам у найноўшай беларускай гісторыі. Мы вяртаемся ў той час, калі задумваўся праект, і праходзім з удзельнікамі 20 – гадовы шлях ажно да рыхтавання рымейку на сцэне Падляскай оперы ў верасні 2016 – га.

Усе, хто меў дачыненне да «Народнага альбому», пасталелі. Лёс раскідаў іх па розных тусоўках і нават розных краінах. Сяброўскія стасункі не захаваліся. Шмат хто з іх сумняецца: а ці варта рэанімаваць тое, што было актуальна напрыканцы 90 – х? Некаторыя ж мяркуюць, што гэты праект – па – за часам, і цяпер, назапасіўшы досведу, яны здольныя надаць яму другое дыханне. Хто з іх мае рацыю? Ці змогуць удзельнікі сабрацца разам? А калі змогуць, ці здолее новая інсцэнізацыя паўтарыць поспех папярэдняй?

«Народны альбом». Ненаўмысны шэдэўр, д/ф, рэж. Сяргей Будкін, Яўген Шапчыц, 2016 г., Беларусь