Мярлінская малітва, рэпартаж

Рэжысёр: Раманаў Раман Год: 2015

Аўтары распавядаюць пра былы найбуйнейшы савецкі вайсковы авіяпалігон у Еўропе – Альманскія балоты – і задаюцца шакавальным пытаннем: чаму ў 1960-ыя гг. там праводзіліся атамныя выпрабаванні? У 1962-м у мясцовых жыхароў раптоўна пачаліся праблемы са здароўем, а заходнееўрапейскія навукоўцы паведамілі пра павелічэнне ў атмасферы ізатопу цэзію-137, які значна перавышаў фон па ўжо пазнейшай аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Палігон спыніў сваё існаванне толькі пасля распаду Савецкага Саюзу…