Мужчыны нарасхват

Рэжысёр: Грышко Ганна Год: 2018

Фільм распавядае пра мужчын рознага ўзросту і з розным жыццёвым досведам, якія хочуць знайсці каханне. Каб падабраць добрых нявест, рэжысёркі фільму арганізоўваюць кастынг.

Хоць на першым плане мужчыны, фільм ставіць звышзадачу распавесці пра адзінокіх жанчын у Беларусі. Жанчын, для якіх самае важнае, каб мужчына не піў. Жанчын, якія гатовыя шэсць гадзінаў правесці ў электрычцы, каб трапіць на імправізаваны кастынг невялікага дакументальнага праекту.

Менавіта таму кастынг жанчын стане важным драматычным паваротам фільма. У кароткіх партрэтных замалёўках гледачы пабачаць адзінокіх беларусак, якія прагнуць скарыстаць шанец кастынгу, бо лічаць, што ў нашай краіне добрыя мужчыны нарасхват.

Рэж. Ганна Грышко, Кацярына Маркавец, Беларусь, 2018 г.